Квадратура Сеціва (Квадрат Сеціва па-французску) — гэта advocacy-група, якая прасоўвае лічбавыя правы і свабоды грамадзян.Афіцыйная старонка Яна абараняе ў заканатворчай дзейнасці Францыі і Еўропы павагу да базавых прынцыпаў Інтэрнэта, сярод якіх найбольш значны — кругазварот ведаў. Квадратура Сеціва ў публічнай палітыцы палемізуе на тэмы, напрыклад, свабоды слова, рэформы капірайта, рэгулявання тэлекамунікацыйнай і сеціўнай прыватнасці.

Гэта група была заснавана ў 2008 годзе актывістамі і прыхільнікамі свабоднага праграмнага забеспячэння.http://www.laquadrature.net/en/squaring-net-debate-open ; http://www.clubic.com/actualite-130648-quadrature-net-acte-resistance.html Яна стала агульнавядомай падчас змагання супраць закона HADOPI у Францыі, вельмі супярэчлівага праекту, які ўводзіў градуяванне адказнасці за паводзіны ў сеціве. Акцыі супраць інтэрнэт-цэнзуры і за сеціўны нейтралітэт узначаліла Квадратура Сеціва, працуючы таксама па такіх тэмах, як закон LOPPSI, Тэлекамунікацыйны Пакет, альбо ACTA. У 2012 годзе спікер Квадратуры і заснавальнік Джэрэмі Зымерман (Jérémie Zimmermann) атрымаў узнагароду Pioneer за яго дзейнасць супраць ACTA.https://www.eff.org/awards/pioneer/2012

Дзейнасць Квадратуры падтрымліваецца іншымі advocacy-групамі, такімі як Фронт Электронных Межаў і Фонд Свабодных Праграм.http://www.laquadrature.net/en/they-support-squaring-the-net Джэрэмі Зымерман часта запрашаецца на тэлевізійныя праграмы і інтэрв’ю для паведамлення калектыўнай пазіцыі супраць закона HADOPI і Тэлекамунікацыйнага Пакета.http://www.digitaljournal.com/article/326070 Retrieved 2012-06-05.

Філіп Эйграйн (Philippe Aigrain), аўтар двух кніг па публічнай інфармацыі, — сузаснавальнік гэтага калектыву.

Паходжанне назвы Назва паходзіць ад квадратуры круга, невырашанай матэматычнай праблемы.

Згодна з пазіцыяй групы, «немагчыма эфектыўна кантраляваць паток інфармацыі ў лічбавую эпоху законамі і тэхналогіямі без парушэння грамадзянскіх свабод і пагрозы эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю».http://www.laquadrature.net/en/faq-0 Гэты калектыў праводзіць аналогію з квадратам у сеціве як праблеме, што магла б забраць вечнасць у людзей для спазнання немагчымасці яе вырашэння.«La Quadrature du Net — Why the name „Squaring the net“?». Laquadrature.net. Retrieved 2012-09-12.

Спасылкі Афіцыйная старонка Вікі Квадратуры Сеціва Афіцыйны твітэр акаунт

Катэгорыя:Супольнасці Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Інтэрнэт