Стрыеўка, Стрыюўка — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне ў басейне ракі Нёман.

Даўжыня Стрыеўкі каля 24 км. Плошча вадазбору 145 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Рака пачынаецца за 4 км у напрамку на паўднёвы захад ад аграгарадка Парэчча, цячэ пераважна сярод лесу, упадае на паўночным усходзе ў возера Рыбніца.

Рэчышча на працягу 17 км (ад вёскі Перасельцы да вусця) каналізаванае. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Літаратура

Республика беларусь. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Н. Н. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5000 экз.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры