Жан-П’ер Рафарэн (; нар. 3 жніўня 1948) — кансерватыўны палітык, 165-ы прэм’ер-міністр Французскай рэспублікі з 2002 па 2005 год пры прэзідэнце Жаку Шыраку. Прызначаны пасля перамогі Шырака на прэзідэнцкіх выбарах 2002. Прадстаўляў партыю Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі. 31 сакавіка 2004 сфарміраваў новы ўрад.
Пасля правалу праекта Еўрапейскай канстытуцыі на рэферэндуме Рафарэн сышоў у адстаўку 31 мая 2005 года. Паводле апытанняў грамадскай думкі, Рафарэн — адзін з самых непапулярных французскіх палітыкаў з часоў заснавання Пятай рэспублікі (1958). Яго крытыкавалі за беспадстаўны аптымізм і шапказакідальніцкія афарызмы (т.з. рафарынады).
Узнагароды Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг (2002) Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека (2003) Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі (2004)
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі» Катэгорыя:Афіцэры Нацыянальнага Ордэна Квебека Катэгорыя:Члены Саюза за народны рух