Возера Вясны () — месяцавае мора, змешчанае ў паўднёва-заходняй частцы бачнага боку Месяца. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — , дыяметр складае 396 км. Плошча мора складае больш за 12 тыс. км². Узрост парод, па розных крыніцах, ацэньваецца ад 2,9 да 3,5 млрд гадоў. Падчас даследаванняў 1989 года, праведзеных Касмічным цэнтрам імя Ліндана Джонсана гэта мора было прапанавана, як адно з магчымых месцаў для будаўніцтва месяцавай базы.