Харвацкая дэмакратычная садружнасць () — палітычная партыя правацэнтрысцкага толку. З 2003 года па 2011 год у кааліцыі з малымі партыямі ўваходзіла ва Урад Харватыі. Член Еўрапейскай народнай партыі.
Кароткая гісторыя і дзейнасць ХДС было заснавана 17 чэрвеня 1989 года прыхільнікамі поўнай незалежнасці Харватыі ад СФРЮ. З гэтай праграмай партыя перамагла на першых дэмакратычных выбарах у 1990 годзеDržavno izborno povjerenstvo Republike Hrvatske: Rezultati izbora za društveno-političko vjeće (DPV) Sabora Socijalističke Republike Hrvatske 1990. godine і стала кіруючай у Сацыялістычнай Рэспубліцы Харватыя. Узначаліў партыю Франья Туджман. Пад кіраўніцтвам ХДС, у 1991 годзе, Харватыя абвясціла незалежнасць, якая была прызнана міжнароднай супольнасцю (канчатковы суверэнітэт Харватыі быў усталяваны пасля завяршэння вайны ў 1995 годзе).
Тым часам ХДС было абвінавачана ў правым экстрэмізме і парушэнні правоў чалавека, а ў другой палове 1990-х — і ў махінацыях падчас прыватызацыі. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася пасля смерці Туджмана. На прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах 2000 года левацэнтрысцкая кааліцыя на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі і Харвацкай сацыял-ліберальнай партыяй нанесла ХДС цяжкае паражэнне. Пасля гэтага з ХДС выйшаў шэраг членаў, якія ўтварылі новую партыю — Дэмакратычны цэнтр.
Пасля выбараў у ХДС пачаліся спрэчкі паміж прыхільнікамі нацыяналістычнай лініі і ўмераным крылом, якое мела намер ператварыць ХДС у дэмакратычную партыю. Апошняе, якое кіравалася Іва Санадэрам, узяло верх у нутрапартыйнай барацьбе, пасля чаго прывяло ХДС да перамогі на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе.
Пасля нечаканага абвяшчэння Санадэрам пра свой сыход у адстаўку з пасад старшыні партыі і прэм’ер-міністра Харватыі з 4 ліпеня 2009 года ХДС узначальвае Ядранка Косар. На выбарах 2011 года ў Парламент Харватыі партыі ўдалося атрымаць 45 з 151 месца.
Старшыні партыі Імя Заняў пасаду Пакінуў пасадуФранья Туджман17 чэрвеня 198910 снежня 1999пасада скасаваны10 снежня 19995 студзеня 2000Уладзімір Шэкс5 студзеня 200029 красавіка 2000Іва Санадэр29 красавіка 20004 ліпеня 2009Ядранка Косар4 ліпеня 2009цяперашні час
ХДС у Босніі і Герцагавіне У Босніі і Герцагавіне існуюць дзве аналагічныя партыі — Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны (заснавана 18 жніўня 1990 года ў Сараеве, лідар — Драган Човіч) і Харвацкая дэмакратычная садружнасць 1990 (заснавана 16 красавіка 2006 года ў Мостары, лідар — Божа Любіч), якая адкалолася ад яе.
Спасылкі Hrvatska demokratska zajednica Hrvatska demokratska zajednica Bosne i Hercegovine Hrvatska demokratska zajednica 1990
Катэгорыя:Палітычныя партыі Харватыі Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі