Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэ́нка (, Мікалаеў, УССР — , Мінск) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся 12 лістапада 1940 года ў Мікалаеве (УССР). У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1970—1974 гадах працаваў ва Усесаюзным НДІ тэхнічнай эстэтыкі.
Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю мастацкай мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей» (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М. Селяшчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—1995), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А. Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф. Рушчыца — Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—1997). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; 1983).
Памёр 12 жніўня 2015 года ў МінскуПамёр беларускі Далі, мастак-сюррэаліст Георгі Скрыпнічэнка.
Да гадавіны смерці мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанавалася выстаўка «Метамарфозы».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі «Гульня ўпоцемках Георгія Скрыпнічэнкі». Інтэрв’ю з мастаком.
Шаранговіч Н. Гармония веков // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Пахаваныя на Паўночных могілках