Іосіф (Юзаф) Станеўскі (нар. , в. Занявічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі іерарх, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі (2013—2021). Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2021).

Біяграфія Пасля вайсковай службы і працоўнага досведу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1990). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 17 чэрвеня 1995 года; прэсвітар Гродзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасля крыху больш чым гадавой душпастырскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 годзе прызначаны выкладчыкам і прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 года з’яўляецца суддзёй, а з 2005 года — віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне. З 2004 года выкладае кананічнае права ў Катэхетычным інстытуце ў Гродне.

23 червеня 2005 года прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З’яўляецца членам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007—2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляецца каардынатарам душпастырства пакліканняў. У 2012 года быў прызначаны капеланам Яго Святасці.catholic.by 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-МагілёўскімПаведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Цырымонія яго кананічнага ўступлення на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася ў кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску 23 кастрычніка 2021 года.

Катэгорыя:Біскупы гродзенскія Катэгорыя:Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Ваўкавыска Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі