Юрый Касабуцкі (нар. , Маладзечна) — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Біяграфія Скончыў сярэднюю школу № 8 у Маладзечне (1987). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, адбыў тэрміновую службу ў арміі. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996, служыў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і Св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 па 2001 вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 па 2004 выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2004 прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Катэхетычным каледжы імя Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.http://nashaniva.by/?c=ar&i=118592 25 студзеня 2014 атрымаў біскупскае пасвячэнне.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў супраць гвалтуЗварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь. 31 жніўня, пасля вяртання з паездкі ў Польшчу, беларускія памежнікі адмовілі мітрапаліту ва ўездзе ў краінуМітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь. 31.08.2020 ; Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўнік Каталіцкай Царквы выехаў «па інструкцыі знішчэння Беларусі»Лукашэнка пра Кандрусевіча: Езьдзіць у Польшчу па інструкцыі зьнішчэньня Беларусі — недазволена . Пры адсутнасці архібіскупа кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй узяў на сябе генеральны вікарый біскуп Юрый Касабуцкі.
Пасля збіцця да смерці Рамана Бандарэнкі 13 лістапада Юрый Касабуцкі на наступны дзень на імшы памяці забітага выказаў захапленне нараджэннем новай салідарнасці ў беларусах і адзначыў, што грамадства напоўненае гераізмам, як у вайну, калі «хавалі людзей ад карнікаў»Біскуп Касабуцкі: Грамадства напоўненае гераізмам, як у вайну, калі хавалі людзей ад карнікаў. Ён таксама выказаўся з нагоды гвалтоўнага разбурэння 15 лістапада народнага мемарыяла памяці Бандарэнкі на «плошчы Перамен», з якой той быў выкрадзены перад забойствам, і масавых арыштаўБіскуп Касабуцкі: Паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху перад народам :
Пасля абурэння Аляксандра Лукашэнкі Генеральная пракуратура Беларусі вынесла 18 лістапада папярэджанне біскупу Касабуцкаму аб недапушчальнасці парушэння закона, заявіўшы, што такія выказванні «распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў»Пасьля абурэньня Лукашэнкі генпракуратура вынесла папярэджаньне протаіерэю Лепіну і біскупу Касабуцкаму .
Спасылкі Юрый Касабуцкі на сайце Сatholic.by Юрый Касабуцкі на сайце «Catholic Hierarchy»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечне Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Постаці Вілейкі Катэгорыя:Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Выкладчыкі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага тэалагічнага каледжа імя Св. Яна Хрысціцеля Катэгорыя:Біскупы мінска-магілёўскія