Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Назва Паводле К. Бугі, ад літоўскага klevas «клён»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.. У. Тапароў, апроч таго, параўноўваў з назвай прускага возера Clawoge, з назвай ракі на Падзесенні.
Гідраграфія Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа).
Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.
У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна