Ала́ — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 100 (116) км. Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Назва Паводле К. Бугі, назва таго ж паходжання, што і назвы літоўскіх рэчак Alėja, Aluota. Гэтыя назвы А. Ванагас звязваў з літоўскім alėti "памалу цячы, сачыцца", латышскім alots "крыніца"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 38., а гэтыя ад індаеўрапейскага *el- / ol- "забалочвацца, зарастаць"J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305..

Асноўныя прытокі Справа: Рылейка, Беліца, ручай ЛюбіцаЗлева: Вялікая Вязанка

На рацэ Гарады: КіраўскЗоны адпачынку: санаторый СВК Рассвет імя К. П. АрлоўскагаПрыродаахоўныя зоны: Ландшафтны заказнік Выдрыца (у нізоўі)

Агульнае Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка Кіраўскага раёна, працякае па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы Светлагорскага раёна. Верхняе цячэнне на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжнім цячэнні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Густата рачной сеткі 0,3 км/км². Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.

Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сцяпы Жлобінскага раёна — да 3 км. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэднім цячэнні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія. каля вёскі Вілы Кіраўскага раёна на рацэ плаціна і сажалка.

Літаратура

Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна