Златавуст () — горад абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на рацэ Ай (басейн Уфы), за 110 км на захад ад абласнога цэнтра г. Чалябінска (160 км па чыгуначнай лініі) і за 1750 км на ўсход ад Масквы (1941 км па чыгунцы). Праз горад праходзіць Паўднёва-Уральская чыгунка.
Заснаваны ў 1754 годзе адначасова з жалезаробным заводам і названы ў гонар святога Іаана Залатавуста. У 1815 годзе тут была пабудавана зброевая фабрыка (выраблялася халодная зброя, першымі майстрамі былі збройнікі з нямецкага горада Золінген), у 1857 — сталеліцейная фабрыка (былі адлітыя першыя ў Расіі сталёвыя гарматы).
З пачатку XIX стагоддзя Златавуст — цэнтр мастацкай гравюры на метале (зарадзілася як дапаможная вытворчасць для ўпрыгожвання шабель, корцікаў, шпаг; цяпер залатым і срэбным насяканнем упрыгожваюць падарункавую зброю, робяць дэкаратыўныя пано на сталёвых пласцінах). Асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца чорная металургія і машынабудаванне. Шэраг філіялаў ВНУ. Насельніцтва
Вядомыя асобы Мікалай Сяргеевіч Волкаў (нар. 1941) — беларускі архітэктар. Аляксандр Іванавіч Грыцук (нар. 1949) — урач-біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2003). Ігар Іванавіч Губарэвіч (нар. 1969) — беларускі дыпламат. Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. 1951) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985). Лідзія Паўлаўна Скоблікава — савецкая канькабежка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка. Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (1882—1945) — Маршал Савецкага Саюза.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Чалябінскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1754 годзе