Шахцёрск () — пасёлак гарадскога тыпу (у 1947—2016 гадах горад) у Расіі, у складзе Углягорскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2005). Размешчаны на заходнім убярэжжы Сахаліна, за 249 км ад Южна-Сахалінска, за 10 км ад Углягорска. Да 1947 горад меў назву Тора, быў перайменаваны падчас кампаніі па ліквідацыі японскіх назваў на Сахаліне.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Юрый Назаравіч Сацкоў (нар. 1948) — вучоны, матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1994).
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Сахалінскай вобласці