Аляксандраўск-Сахалінскі () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аляксандраўск-Сахалінскага раёна Сахалінскай вобласці. Размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Сахалін, на беразе Татарскага праліва, за 561 км да поўначы ад Южна-Сахалінска, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Тымоўскае.

Гісторыя Заснаваны ў 1869 годзе. Да 1926 горад насіў імя Аляксандраўскі. З 1918 па 1920 улада ў горадзе прыналежыла ўраду адмірала Аляксандра Калчака. У перыяд з 1920 па 1925 горад быў акупаваны Японіяй. З 1932 па 1947 Аляксандраўск-Сахалінскі з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Сахалінскай вобласці.

Насельніцтва

Эканоміка Цэнтр каменнавугальнай прамысловасці Сахаліна. У горадзе дзейнічаюць хлебакамбінат, прадпрыемствы лясной і рыбнай прамысловасці. Порт на беразе Татарскага праліва.

Культура У горадзе знаходзяцца Краязнаўчы музей імя А. П. Чэхава і Гісторыка-літаратурны музей «Чэхаў і Сахалін». Архітэктурным помнікам з’яўляецца будынак былога казначэйства, пабудаваны ў 1880. У скверы музея помнік А. П. Чэхаву працы Міхаіла Анікушын.

За 3 км ад горада будынак маяка, пабудаваны ў 1864 годзе.

Катэгорыя:Гарады Сахалінскай вобласці