Сцві́га () — рака ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай волблдасці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Гідраграфія Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Плошча вадазбору 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).
Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.
Рэчышча свабодна меандруе, моцна звілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.
Каля ракі населеныя пункты Кароцічы Рычоў, Старажоўцы, Сямурадцы, Азяраны і іншыя.
Асноўныя прытокі Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: рака Маства.
Літаратура
Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі
Cергей Плыткевич Море Геродота и сказочная река Ствига // Planetabelarus.by — Мы открываем Беларусь! Река Ствига // Фотоэнциклопедия Беларуси
Катэгорыя:Рэкі Столінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Прыпяці