Убарць — рака ва Украіне і Беларусі, правы прыток Прыпяці.

Даўжыня 292 км. Плошча вадазбору 5820 кв. км. Агульнае падзенне ракі — 96,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 куб. м/с.

Назва Паводле А. Трубачова, В. Лучыка, М. Янко, назва ракі Убарць паходзіць ад славянскага борць «дупло, у якім жывуць пчолы»О. Н. Трубачев. Названия рек Правобережной Украины. Москва, 1968. С. 267.В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 482.М. Т. Янко. Топонімічний словник України. Київ, 1998. С. 361..

В. Жучкевіч лічыў такое тлумачэнне менш імаверным і звязваў назву з ландшафтным тэрмінам уборак, прыбор «мясцовасць ля бароў»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 381..

Гідраграфія Пачынаецца на вышыні 207,2 м над узроўнем мора каля вёскі Андрэевічы Емільчанскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны. Цячэ па Алеўскаму раёну Жытомірскай вобласці і Лельчыцкаму раёну Гомельскай вобласці Беларусі. Вусце за 2 км на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў Гомельскай вобласці. На тэрыторыі Беларусі Убарць мае даўжыню 126 км і плошчу вадазбору 1910 кв. км.

Разводдзе пачынаецца звычайна ў першай палове сакавіка (найбольшая вышыня над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне мая. Устойлівая межань наступае ў ліпені (працягласць у сярэднім 3 месяцы). Замярзае ў пачатку снежня. Расход вады за 44 км ад вусця найбольшы 659 м³/с (1932), найменшы 0,44 м³/с (1935).

Даліна невыразная, месцамі зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, яе шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім цячэнні да 1—5 км на астатнім працягу. У басейне ракі каля вёска Замошша і Свіднае наліўное вадасховішча Свіднае.

Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясчаныя астравы. Шырыня рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м.

Асноўныя прытокі Справа: Рудніца, Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая. Злева: Нерасна, Літоша, Выгошча, Каросцінка.

Фаўна У рацэ водзяцца шчупак, гусцяра, верхаводка, карась, плотка, галавень, краснапёрка, акунь.

На рацэ Горад: Алэўск. Гарадскі пасёлак: Лельчыцы.

Крыніцы

Літаратура

Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. — ISBN 985-459-051-2

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці