Падзеі
Студзень
3 студзеня: ЗША і Вялікабрытанія закрылі свае пасольствы ў Емене з-за пагрозаў з боку Аль-Каіды 4 студзеня: Адбылося ўрачыстае адкрыццё самага высокага будынка ў свеце — Бурдж Дубай 8 студзеня: Футбольная зборная Тога пакінула Кубак афрыканскіх нацый (Ангола) пасля ўзброенага нападу на яе аўтобус (загінула тры чалавекі) 12 студзеня: Катастрафічнае землетрасенне на Гаіці 21 студзеня: Полацк абвешчаны «Культурнай сталіцай Беларусі — 2010» 22 студзеня: Патрыярхам сербскім абраны епіскап Ірыней 25 студзеня: Візіт прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь 30 студзеня: Афіцыйна адкрыта Мінск-Арэна
Люты
7 лютага: Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 15 лютага: Адбылася беларуская прэм’ера фільма «Акупацыя. Містэрыі» рэжсёра Андрэя Кудзіненка 12—28 лютага: Алімпійскія гульні ў Ванкуверы 25 лютага: Віктар Януковіч заступіў на пасаду прэзідэнта Украіны 25 лютага: Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Рэспублікі Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях
Сакавік
3 сакавіка: Юлія Цімашэнка пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Украіны 7 сакавіка: Гурт Rammstein упершыню наведвае Беларусь 21 сакавіка: На Ісландыі пачалося буйное вывяржэнне вулкана Эйяф’ядлаёкюдля
Красавік 7 красавіка: У Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот 10 красавіка: У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, шэраг членаў урада, Сената, дэпутатаў Сейма, ваенных, рэлігійных дзеячаў 16 красавіка: у Светлагорску адбылася II-я гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» 19 красавіка: Адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск 23—25 красавіка: Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры
Май 11 мая: У Шанхаі (КНР) адкрылася сусветная выстаўка Expo 2010 11 мая: Дэвід Кэмеран прызначаны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі 23 мая: Скончыўся 74-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (Германія). Чэмпіёнам стала зборная Чэхіі 29 мая: Фінал конкурса песні Еўрабачанне 2010
Чэрвень 10 чэрвеня: Спартыўны арбітражны суд вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы беларускіх кідальнікаў молату І. Ціхана і В. Дзевятоўскага падчас Алімпіяды-2008, якія далі станоўчы вынік на тэстастэрон, былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды 23 чэрвеня: Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаныя на 60 % ад плану 26 чэрвеня: Элтан Джон упершыню наведвае Беларусь
Ліпень 4 ліпеня: Браніслаў Камароўскі атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы 10 ліпеня: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Святой Сям’і (Ліда). 11 ліпеня: У ПАР скончыўся XIX чэмпіянат свету па футболу (стартаваў 11 чэрвеня). Чэмпіёнам стала зборная Іспаніі
Жнівень
2 жніўня: У сувязі з ляснымі пажарамі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў 7 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі 6 жніўня: Браніслаў Камароўскі заступае на пасаду Прэзідэнта Польшчы 8 жніўня: Здарылася катастрофа MD-500 пад Мінскам у час спаборніцтваў па верталётным спорце.
Верасень міні|Дзень беларускага пісьменства ў Хойніках. 5 верасня: Свята Дзень беларускага пісьменства адзначана ў Хойніках. 18 верасня: Sting упершыню наведвае Беларусь. 23 верасня: Здарылася катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі, экіпаж загінуў. 28 верасня: Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адправіў у адстаўку мэра Масквы Юрыя Лужкова. 30 верасня: У Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў на пост кіраўніка дзяржавы.
Кастрычнік 10 кастрычніка: Змяненне канстытуцыйнага статусу Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. 16 кастрычніка: Хасэ Карэрас упершыню наведвае Беларусь. 20 кастрычніка: Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ прыбыла з рабочым візітам у Мінск. 24 кастрычніка: Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў Маскве выйграла Кубак Крамля. 25 кастрычніка: Выбух і пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» у Пінску.
Лістапад
20 лістапада: Фінал Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2010 ў Мінску. 27 лістапада: Адкрыты адноўлены помнік Лявону Рыдлеўскаму на могілках Хампстэд у Лондане.
Снежань 19 снежня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, масавая акцыя пратэсту супраць вынікаў выбраў была жорстка разагнаная. 28 снежня: Міхаіл Мясніковіч прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі. 4 снежня: 23-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Таліне, лідарам па колькасці ўзнагарод стала кінастужка «Прывід пяра» Нарадзіліся 12 мая: Арыса Тру, аўстралійская скейтбардыстка, алімпійская чэмпіёнка Памерлі 12 студзеня: Ванда Скуратовіч, беларуская каталіцкая грамадска-рэлігійная дзяячка (нар. 1925) 5 траўня — Васіль Якавенка, беларускі празаік і публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 2018) 27 студзеня: Джэром Дэвід Сэлінджэр, амерыканскі пісьменнік (нар. 1.1.1919) 27 лютага: Уладзіслаў Галкін, расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 25.12.1971) 22 сакавіка: Валянціна Талкунова, савецкая і расійская спявачка (нар. 12.7.1946) 22 сакавіка: Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменнік (нар. 10.10.1940) 22 сакавіка: Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988) 1 красавіка: Яўген Паўлавіч Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі 10 красавіка: Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (нар. 18.6.1949) 10 красавіка: Мірон (Хадакоўскі), архіепіскап гайнаўскі, праваслаўны ардынарый Войска Польскага (нар. 21.10.1957) 21 красавіка: Хуан Антоніа Самаранч, іспанскі палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (нар. 17.7.1920) 30 красавіка: Пауль Маер, каталіцкі кардынал (нар. 23.5.1911)* май: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык (нар. 1936) 5 мая: Умару Яр-Адуа, 13-ы прэзідэнт Нігерыі 13 мая: Жан Фера, французскі спявак (нар. 26.12.1930) 6 чэрвеня: Паўль Вундэрліх, нямецкі мастак 7 жніўня: Бруна Крэмер, французскі акцёр (нар. 6.10.1929) 8 жніўня: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса 9 жніўня: Генадзь Шупенька, беларускі літаратуразнавец і крытык, перакладчык (нар. 1936) 23 жніўня: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны 5 верасня: Карнель, нідэрландскі мастак 12 верасня: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр 26 верасня: Глорыя Сцюарт, амерыканская актрыса 29 верасня: Тоні Кёрціс, амерыканскі кінаакцёр (нар. 3.6.1925) 27 кастрычніка: Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны 3 лістапада: Віктар Чарнамырдзін, савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч (нар. 9.4.1938) 8 лістапада: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі (нар. 18.2.1922) 28 лістапада: Леслі Нільсен, канадскі і амерыканскі акцёр (нар. 11.2.1926)
Сімвалы Звычайная пустальга — птушка года Беларусі