Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр (, народжаная Робертс, Roberts; ) — брытанскі палітык.

Член Палаты абшчын (ніжняя палата) Парламента Вялікабрытаніі (1959—1992 гг.). Міністр адукацыі і навукі (1970—1974 гг.). Лідар Кансерватыўнай партыі (1975—1990 гг.). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1979—1990 гг.), першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад еўрапейскай дзяржавы.

Праводзіла жорсткую эканамічную палітыку. Супрацьстаяла прафсаюзу шахцёраў. Вяла бескампрамісную вайну з ірландскімі сепаратыстамі. Падчас яе прэм’ерства адбылася Фалклендская вайна.

У 1992 годзе атрымала тытул баранэсы, што дазволіла ёй стаць пажыццёвым членам Палаты Лордаў (верхняя палата) Брытанскага парламента.

Маладосць і адукацыя thumb|left|Дом у Грэнтэме, у якім нарадзілася М. Тэтчэр. thumb|left|Памятная дошка на доме, у якім нарадзілася М. Тэтчэр

Маргарэт Робертс нарадзілася 13 кастрычніка 1925 года. Бацька — родам з Нортгемптаншыра, маці — Беатрыс Ітэл (у дзявоцтве Стэфенсан) родам з Лінкальншыра. Дзяцінства правяла ў горадзе Грэнтэм, дзе яе бацька валодаў дзвюма бакалейнымі крамамі. Разам са старэйшай сястрой М’юрыэл жыла ў кватэры над адной з бакалейных крам бацькі, размешчанай недалёка ад чыгункі. Бацька Маргарэт прымаў актыўны ўдзел у мясцовай палітыцы і жыцці рэлігійнай абшчыны, быў членам муніцыпальнага савета і метадысцкім пастарам. Па гэтай прычыне дочкі былі выгадаваны ім у строгіх метадысцкіх традыцыях. Сам Альфрэд нарадзіўся ў сям’і ліберальных поглядаў, аднак, як гэта было тады прынята ў органах мясцовага самакіравання, быў беспартыйным. У перыяд з 1945 па 1946 год быў мэрам Грэнтэма, а ў 1952 годзе, пасля пераканаўчай перамогі Лейбарысцкай партыі на муніцыпальных выбарах 1950 года, у выніку якіх партыя ўпершыню атрымала большасць у Савеце Грэнтэма, перастаў быць олдэрменам.

Робертс наведвала пачатковую школу на Хантынгтаўэр-Роўд, затым атрымала стыпендыю для навучання ў Школе для дзяўчынак Кестэвена і Грэнтэма. Справаздачы аб навучальнай паспяховасці Маргарэт сведчаць аб стараннасці і сталай працы вучаніцы па самаўдасканаленню. Яна хадзіла на факультатыўныя заняткі па ігры на піяніна, хакеі на траве, плаванні і спартыўнай хадзьбе, курсы паэтычнага майстэрства. У 1942—1943 гадах была . У апошні год навучання ў падала заяўку на стыпендыю для вывучэння хіміі ў Оксфардскага ўніверсітэта. Хоць першапачаткова была атрымана адмова, пасля адмовы іншага прэтэндэнта Маргарэт усё-ткі атрымала стыпендыю. У 1943 годзе яна прыехала ў Оксфард і ў 1947 годзе пасля чатырох гадоў вывучэння хіміі атрымала дыплом другой ступені, стаўшы . У апошні год навучання яна займалася рэнтгенаструктурным аналізам пад кіраўніцтвам Дораці Кроўфут-Ходжкін.

У 1946 годзе Робертс стала старшынёй . Найбольшы ўплыў на яе палітычныя погляды падчас навучання ва ўніверсітэце аказала праца Фрыдрыха фон Хаека «Дарога да рабства» (1944), у якой умяшанне ўрада ў эканоміку краіны разглядалася як папярэднік аўтарытарнай дзяржавы.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Робертс пераехала ў Колчэстэр у англійскім графстве Эсэкс, дзе працавала хімікам-даследчыкам у кампаніі BX Plastics. У гэты ж час уступіла ў мясцовую асацыяцыю Кансерватыўнай партыі і прыняла ўдзел у партыйнай канферэнцыі ў Ландыдна 1948 года ў якасці прадстаўніка Кансерватыўнай асацыяцыі выпускнікоў універсітэта. Адзін з оксфардскіх сяброў Маргарэт быў таксама сябрам старшыні Дартфардскай асацыяцыі Кансерватыўнай партыі ў Кенце, якая займалася пошукам кандыдатаў на выбары. Старшыні асацыяцыі былі настолькі ўражаны Маргарэт, што ўгаварылі яе прыняць удзел у выбарах, хоць сама яна не ўваходзіла ва ўхвалены спіс кандыдатаў ад Кансерватыўнай партыі: Маргарэт была выбрана кандыдатам толькі ў студзені 1951 года і ўключана ў выбарчы спіс. На святочным абедзе, арганізаваным пасле яе афіцыйнага зацвярджэння ў якасці кандыдата ад Кансерватыўнай партыі ў Дартфардзе ў лютым 1951 года, Робертс пазнаёмілася з паспяховым і заможным разведзеным бізнесменам . Падчас падрыхтоўкі да выбараў яна пераехала ў Дартфард, дзе ўладкавалася хімікам-даследчыкам у кампанію , займаючыся распрацоўкай эмульсіфікатараў, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці марожанага.

Пачатак палітычнай кар’еры На ўсеагульных выбарах у лютым 1950 года і кастрычніку 1951 года Робертс брала ўдзел у выбарах у парламент ад акругі Дартфард, дзе традыцыйна перамагалі лейбарысты. Як самы малады кандыдат і адзіная жанчына, якая балатавалася ў парламент, яна прыцягнула ўвагу прэсы. Нягледзячы на пройгрыш у абодвух выпадках Норману Додсу, Маргарэт удалося паменшыць падтрымку лейбарыстаў сярод электарату спачатку на 6000 галасоў, а затым яшчэ на 1000 галасоў. Падчас перадвыбарнай кампаніі яе падтрымлівалі бацькі, а таксама Дэніс Тэтчэр, за якога яна выйшла замуж у снежні 1951 года. Дэніс таксама дапамог сваёй жонцы стаць членам асацыяцыі адвакатаў; у 1953 годзе яна стала барыстарам са спецыялізацыяй па пытаннях падаткаабкладання. У гэтым жа годзе ў сям’і нарадзіліся двайняты — дачка і сын .

Член Парламента У сярэдзіне 1950-х гадоў Тэтчэр аднавіла барацьбу за месца ў Парламенце. У 1955 годзе ёй не ўдалося стаць кандыдатам ад Кансерватыўнай партыі ў выбарчай акрузе Орпінгтан, аднак у красавіку 1958 года стала кандыдатам у акрузе Фінчлі. На выбарах 1959 года Тэтчэр падчас цяжкай перадвыбарнай кампаніі ўсё-ткі атрымала перамогу, стаўшы членам Палаты Абшчын. У сваёй першай прамове ў якасці парламентарыя яна выступіла ў падтрымку , патрабуючы ад мясцовых саветаў публічнасці сваіх сходаў, а ў 1961 годзе адмовілася падтрымаць афіцыйную пазіцыю Кансерватыўнай партыі, прагаласаваўшы за аднаўленне пакарання .

У кастрычніку 1961 года Тэтчэр была высунута на пасаду парламенцкага намесніка міністра пенсій і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў кабінеце Гаральда Макмілана. Пасля паразы Кансерватыўнай партыі на парламенцкіх выбарах 1964 года яна стала прадстаўніком партыі па пытаннях жыллёвага будаўніцтва і зямельнай уласнасці, адстойваючы права арандатараў выкупляць муніцыпальныя жылыя дамы. У 1966 годзе Тэтчэр стала членам ценявой каманды Дзяржаўнага казначэйства і ў якасці дэлегата выступала супраць прапанаванага лейбарыстамі абавязковага кантролю коштаў і прыбыткаў, сцвярджаючы, што гэта прывядзе да адваротных вынікаў і разбурыць эканоміку краіны.

На партыйнай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі 1966 года яна раскрытыкавала палітыку высокіх падаткаў, якая праводзілася лейбарысцкім урадам. Па яе меркаванні, гэта было «не проста крокам на шляху да сацыялізму, колькі крокам на шляху да камунізму». Тэтчэр падкрэслівала неабходнасць захавання нізкіх падаткаў у якасці стымулу для руплівай працы. Яна таксама была адным з нешматлікіх членаў Палаты Абшчын, якія падтрымалі вызваленне ад крымінальнай адказнасці гамасексуалістаў і якія прагаласавалі за легалізацыю абортаў і забарону палявання на зайца з хартамі «па відушчым». Акрамя таго, Тэтчэр падтрымлівала захаванне смяротнага пакарання і прагаласавала супраць паслаблення закона аб парадку скасавання шлюбу.

У 1967 годзе яна была абрана Пасольствам ЗША ў Лондане для ўдзелу ў , дзякуючы якой у Тэтчэр з’явілася ўнікальная магчымасць па праграме прафесійнага абмену на працягу шасці тыдняў наведаць гарады ЗША, сустрэцца з рознымі палітычнымі фігурамі і наведаць такія міжнародныя арганізацыі, як МВФ. Праз год Маргарэт стала членам Ценявога кабінета афіцыйнай апазіцыі, курыруючы пытанні, звязаныя з паліўным сектарам. Незадоўга да ўсеагульных выбараў 1970 года яна займалася пытаннямі транспарту, а затым адукацыі.

Міністр асветніцтва і навукі (1970—1974) У 1970—1974 гадах Маргарэт Тэтчэр была міністрам асветніцтва і навукі ў кабінеце Эдварда Хіта.

На парламенцкіх выбарах 1970 года перамогу атрымала Кансерватыўная партыя пад кіраўніцтвам Эдварда Хіта. У новым урадзе Тэтчэр была прызначана міністрам асветніцтва і навукі. У першыя месяцы знаходжання на гэтай пасадзе Маргарэт прыцягнула ўвагу грамадскасці дзякуючы спробе зрэзаць выдаткі ў гэтай сферы. Яна аддала прыярытэт акадэмічным патрэбам у школах і панізіла выдаткі на дзяржаўную сістэму адукацыі, у выніку чаго была адменена бясплатная выдача малака школьнікам ва ўзросце ад сямі да адзінаццаці гадоў. У той жа час была захавана выдача малака аб’ёмам у 1/3 пінты меншым дзецям. Палітыка Тэтчэр выклікала шквал крытыкі з боку Лейбарысцкай партыі і СМІ, якія абазвалі Маргарэт «Margaret Thatcher, Milk Snatcher» (у перакладзе з англійскай мовы — «Маргарэт Тэтчэр, зладзейка малака»). У сваёй аўтабіяграфіі Тэтчэр пасля пісала: «Я атрымала каштоўны ўрок. Наклікала на сябе максімум палітычнай нянавісці за мінімум палітычнай выгады».

Перыяд знаходжання Тэтчэр на пасадзе міністра асветніцтва і навукі быў таксама адзначаны прапановамі аб больш актыўным закрыцці мясцовымі органамі адукацыі школ граматы і ўвядзенні адзінай сярэдняй адукацыі. У цэлым, нягледзячы на тое, што Маргарэт прадугледжвала захаваць школы граматы, доля вучняў, якія наведвалі адзіныя сярэднія школы, узрасла з 32 да 62 %.

Лідар апазіцыі (1975—1979) thumb|left|150 px|Маргарэт Тэтчэр (1975)

Пасля шэрагу складанасцяў, з якімі сутыкнуўся ўрад Хіта на працягу 1973 года (нафтавы крызіс, патрабаванні прафсаюзаў аб павышэнні зарплат), на парламенцкіх выбарах лютага 1974 года Кансерватыўная партыя пацярпела паразу ад лейбарыстаў. На чарговых усеагульных выбарах, якія адбыліся ў кастрычніку 1974 года, вынік кансерватараў апынуўся яшчэ горшым. На фоне зніжэння падтрымкі партыі сярод насельніцтва Тэтчэр уступіла ў барацьбу за пасаду старшыні Кансерватыўнай партыі. Паабяцаўшы правесці партыйныя пераўтварэнні, яна заручылася падтрымкай так званага , які аб’ядноўваў кансерватараў-членаў Парламента. У 1975 годзе на выбарах старшыні партыі Тэтчэр у першым туры галасавання атрымала перамогу над Хітам, які быў вымушаны сысці ў адстаўку. У другім туры яна перамагла Уільяма Уайтлоу, якога лічылі найбольш пераважным пераемнікам Хіта, а ўжо 11 лютага 1975 года афіцыйна стала старшынёй Кансерватыўнай партыі, прызначыўшы Уайтлоу сваім намеснікам.

Пасля абрання Тэтчэр стала рэгулярна наведваць афіцыйныя абеды ў  — «мазгавым цэнтры», заснаваным магнатам, вучнем Фрыдрыха фон Хаека . Удзел у гэтых сустрэчах істотна паўплываў на яе погляды, якія фармаваліся зараз пад уплывам ідэй і . У выніку Тэтчэр стала тварам ідэалагічнага руху, які выступаў супраць ідэі дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Брашуры інстытута прапанавалі наступны рэцэпт аднаўлення брытанскай эканомікі: менш умяшання дзяржавы ў эканоміку, ніжэйшыя падаткі і больш свабоды для прадпрымальнікаў і спажыўцоў.

19 студзеня 1976 года Тэтчэр выступіла з рэзкай крытыкай Савецкага Саюза:

У адказ на гэта газета Міністэрства абароны СССР «Чырвоная зорка» назвала Тэтчэр «жалезнай дамай». Неўзабаве пераклад гэтай мянушкі ў англійскай газеце «The Sunday Times» як «жалезная лэдзі» трывала замацаваўся за Маргарэт.

Нягледзячы на аднаўленне брытанскай эканомікі ў канцы 1970-х гадоў, лейбарысцкі ўрад сутыкнуўся з праблемай грамадскай турботы наконт далейшага шляху развіцця краіны, а таксама з серыяй забастовак узімку 1978—1979 гадоў (гэта старонка ў гісторыі Вялікабрытаніі стала звацца «»). Кансерватары, у сваю чаргу, уладкоўвалі рэгулярныя нападкі на лейбарыстаў, першым чынам вінавацячы іх у рэкордным узроўні беспрацоўя. Пасля таго, як напачатку 1979 года ўрад Джэймса Калагана атрымаў вотум недаверу, у Вялікабрытаніі былі абвешчаны пазачарговыя парламенцкія выбары.

Кансерватары пабудавалі свае перадвыбарныя абяцанні вакол эканамічных пытанняў, даказваючы неабходнасць прыватызацыі і ліберальных рэформ. Яны абяцалі змагацца з інфляцыяй і дамагацца паслаблення прафсаюзаў, паколькі забастоўкі, якія арганізуюцца імі, наносілі значную шкоду эканоміцы.

Прэм’ерства

Унутраная палітыка Па выніках выбараў 3 мая 1979 года кансерватары ўпэўнена перамаглі, атрымаўшы 43,9 % галасоў і 339 месцаў у Палаце абшчын (лейбарысты атрымалі 36,9 % галасоў і 269 месцаў у Палаце абшчын), і 4 мая Тэтчэр стала першай жанчынай — прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. На гэтым пасту Тэтчэр распачала энергічныя намаганні па рэфармаванні брытанскай эканомікі і ўсяго грамадства.