Мікалай Лявонцьевіч Вяле́нка (, в. Залессе, Баранавіцкі раён — ) — беларускі палявод, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1898 годзе ў в. Залессе, Навагрудскага павета Расійскай імперыі.

З 1939 рабочы, у 1944-54 брыгадзір паляводчай брыгады эксперыментальнай базы «Вольна-Чэрніхава» Баранавіцкага раёна. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны.

Памёр у 1975 годзе.

Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі