Уладзімір Міхеевіч Велічэнка (, г. Віцебск — ) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныВелічэнка Уладзімір Міхеевіч.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1940 годзе. Пасля вайны працаваў загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя, галоўным урачом Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера. З 1949 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1963 загадчык кафедры агульнай хірургіі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 100 навуковых прац, у т. л. 3 манаграфій. Работы па ілеапластыцы дэфектаў тоўстай і прамой кішак, фізіялогіі і паталогіі органаў стрававання.

Бібліяграфія

Замещение дефектов толстой и прямой кишок илеотрансплантантом. — Мн., 1967 Острый панкреатит в эксперименте и клинике. — Мн., 1971 Обширные резекции кишечника. — Мн., 1974 (совм. с И. Н. Сипаровым)

Літаратура

Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 69. Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 524.

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны