Сярге́й Віта́льевіч Касья́ненка (нар. , горад , Магілёўская вобласць) — беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук.

Біяграфія У 1978 годзе скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1978 года — брыгадзір цэха адкорму птушкафабрыкі «Нёман» (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці). З 1982 года працуе на Беларускай занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (цяпер — РУП «Вопытная навуковая станцыя па птушкагадоўлі») на пасадзе малодшага, старэйшага, вядучага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара. У цяперашні час дырэктар гэтай станцыі. У 1983—1987 гг . завочна навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута развядзення і генетыкі сельскагаспадарчых жывёл. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Удасканаленне спосабу крыякансервацыі спермы качароў і яго выкарыстанне пры аднаўленні качак». У 2004 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Павышэнне інтэнсіфікацыі вытворчасці мяса качак шляхам удасканалення метадаў і прыёмаў іх гадоўлі». З 2009 года — дацэнт, з 2019 года — прафесар.

Уклад у навуку Аўтар каля 140 работ па селекцыі, ўзнаўлення і тэхналогіі вырошчвання качак, двух галіновых рэгламентаў, двух вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ , 10 навукова-практычных рэкамендацый.

Бібліяграфія Мускусная утка на подворье — Мн.: 2002. Повышение продуктивных и воспроизводительных качеств уток методами селекции — Мн.: 2003.

Літаратура Зооинженерный факультет в биографиях своих выпускников /сост. Е. Л. Микулич и др. /. — Горки: 2012. — С. 36. Сергей Витальевич Косьяненко // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные — земляки — Горки.:2013. — С. 100—101.

Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі