Аляксандр Вянгерка (; , — ) — польскі акцёр і тэатральны рэжысёр яўрэйскага паходжання.
Першы дырэктар і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР у Беластоку.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і , садоўніка . Братам Аляксандра быў вядомы польскі тэрапеўт і дыябетолаг .
З 15 студзеня 1915 года быў жанаты з Соф’яй Вянгерка, народжанай Білаўэр (1893—1975), якая была вядомым польскім сцэнографамTeatr w Polsce — polski wortal teatralny.
У ліпені 1940 года Вянгерка прыехаў у Беласток. Стаўшы дырэктарам Дзяржаўнага польскага тэатра БССР, карыстаючыся аўтарытэтам у мастацкім асяроддзі і ў савецкай улады, ён здабыў сродкі і пашырыў гмах тэатра.
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Маскоўскі Мастацкі тэатр прапаноўваў Вянгерку эвакуіравацца ў РСФСР, але ён адмовіўся, бо не хацеў пакідаць трупу.
Памёр пры загадкавых абставінах. Па адной з версій, хаваўся на працягу некаторага часу ў якасці арганіста ў парафіяльнага святара ў вёсцы недалёка ад Беластока. Калі гэта стала небяспечным, пастар, жадаючы выратаваць Вянгерку , адправіў яго фурманкай у іншае месца. Іх спыніла гестапа. Вянгерка прызнаўся, што ён яўрэй. Гестапаўцы арыштавалі яго і адправілі ў канцлагер, дзе ён памёр праз год. Іншая версія абвяшчае, што ён памёр у руінах Беластоцкага тэатра.
Творчасць Творчую дзейнасць пачаў у 1912 годзе ў Вільні. З пачатку новага сезона 1913/1914 з’явіўся ў Варшава, у асноўным у толькі створаным . Таксама прымаў удзел у працы многіх іншых тэатраў: , , , Тэатра на Хлоднай у Варшаве, і Тэатра польскай арміі ў ЛюблінеTeatr w Polsce — polski wortal teatralny.
Першы дырэктар і мастацкі кіраўнік (з 1939) Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (у цяперашні час Гродзенскі абласны драматычны тэатр). Паставіў у ім спектаклі: «Каварства і любоў» Ф. Шылера, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, «» Б. Шоу, «» і «» Г. Запольскай, «» і «» , «» У. Вішнеўскага.
Памяць Імя Аляксандра Вянгеркі прысвоена Беластоцкаму драматычнаму тэатру.
Літаратура Przewodnik po cmentarzu żydowskim w Warszawie przy ul. Okopowej 49/51. Z. 1, Kwatery przy Alei Głównej Towarzystwo Opieki nad Zabytkami: Społeczny Komitet Opieki nad Cmentarzami i Zabytkami Kultury Żydowskiej w Polsce Warszawa 1996 ISBN 83-906629-6-5 s. 87
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі