Ха́льдар А́ўсгрымсан, ( — ) — ісландскі палітык, прэм'ер-міністр Ісландыі з 15 верасня 2004 да 15 чэрвеня 2006, міністр замежных спраў краіны з 23 красавіка 1995 да 15 верасня 2004, лідар Прагрэсіўнай партыі ў 1994—2006.

Член Альтынга ў 1974—1978 і 1979—2003, міністр рыбалоўства ў 1983—1991, юстыцыі і духоўных спраў у 1988—1989, Паўночнага супрацоўніцтва ў 1985—1987 і 1995—1999.

У 2004 змяніў Давіда Одсана на пасадзе прэм'ер-міністра, у 2006 сышоў у адстаўку пасля дрэнных вынікаў, паказаных ПП на муніцыпальных выбарах. З 31 кастрычніка 2006 — генеральны сакратар Савета міністраў Паўночнага савета.

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ісландыі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Ісландыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ісландыі Катэгорыя:Выпускнікі Бергенскага ўніверсітэта