Юліян Тувім (; нар. 13 верасня 1894, Лодзь — пам. 27 студзеня 1953, Закапанэ) — польскі , , , .
У 1920 быў сярод сузаснавальнікаў літаратурнай групы «Скамандэр». У 1939—1946 — у эміграцыі (Францыя, ЗША). Аўтар паэтычных зборнікаў «Словы ў крыві» (1926), «Цыганская Біблія» (1933), «Змест у полымі» (1936), «Слапеўні» (1937), паэм «Баль у оперы» (1936), «Польскія кветкі» (1949), шматлікіх вершаў для дзяцей (Бамба і інш.), перакладаў («Слова пра паход Ігараў», творы Арыстафана, А. Пушкіна, А. Рэмбо і інш.)
Беларускія пераклады
Беларускія пераклады Паэмы «Баль у оперы» і «Польскія кветкі» пераклаў Васіль Сёмуха, асобныя творы перакладалі Анатоль Вялюгін, Юрый Кісялеўскі, Максім Лужанін, Максім Танк, Міхась ШушкевічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Эдзі Агняцвет, Сяргей Дзяргай, Пятрусь Макаль, Уладзімір Мархель, Рыгор Няхай, Язэп Семяжон, Станіслаў Шушкевіч, Алег Лойка, Марыя Пушкіна, Андрэй Стэфановіч і іншыя. Падарунак дзецям: Вершы / Пер. з пол. А. Вялюгіна, С. Дзергая. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд. дзіцячай і юн. літ., 1956. — 62с. Польскія кветкі / Пер., прадм. і заўв. В. Сёмухі. — Мн. : Мастац.літ., 1984. — 270с.,1л.партр.
Спасылкі Юльян Тувім на сайце «ПрайдзіСвет»
Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Члены Саюза польскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР Катэгорыя:Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Польшчы