Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта» — інструментальны ансамбль, створаны ў 1990 годзе пры Вілейскай дзіцячай школе мастацтваў. Удзельнікі ансамбля: выкладчыкі і навучэнцы школы. У чэрвені 2012 годзе ансамблю прысвоена званне «Народны»На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета».
Каларыт гучанню ансамбля надае спалучэнне гітары з рознымі інструментамі, такімі як скрыпка, флейта, валторна, шэрагам ударных інструментаў і інш. Калектыў цесна супрацоўнічае з хорам старэйшых класаў школы, народным калектывам аўтарскай песні «Элегія».
Рэпертуар Рэпертуар ансамбля складаюць аўтарскія творы і апрацоўкі Уладзіміра Лапціка, творы беларускіх і замежных кампазітараў розных стыляў, жанравых накірункаў і эпох. Сярод іх як творы шырока вядомыя і папулярныя, так і творы мала знаёмых аўтараў.
Дыскаграфія
Удзельнікі Уладзімір Лапцік —кіраўнік. Кірыл Хацяновіч — гітара Касоўская Лізавета — гітара, тамбурын Дыяна Данец — тамбурын, гітара Захар Чачулін — гітара Павел Чарапан — гітара Уладзіслаў Лемяшонак — гітара Вольга Грыгоніс — флейта Андрэй Бараноўскі — гітара, маракасы Леанід Новік — акардэон Святлана Каркотка — вакал Надзея Лапцік — скрыпка Ягор Каханоўскі — гітара Кацярына Якутовіч — флейта
Спасылкі Афіцыйная старонка Фотарэпартаж аб канцэрце ансамбля // «Рэгіянальная газета»
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Культура Вілейкі