Эспарцэт пясчаны (Onobrychis arenaria) — травяністая расліна сямейства бабовых.
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з шматлікімі прамастойнымі або прыўзнятымі простымі або разгалінаванымі сцёбламі вышынёй 50-120 см. Лісце перыста-складанае на доўгіх чаранках, з 5-12 парамі ланцэтных, з ніжняга боку каротка апушаных лісцікаў. Прыліснікі шырока трохвугольныя, шылападобна завостраныя, бугарчастыя, па краі перапончатыя. Кветкі фіялетава-ружовыя з цёмнымі палоскамі, сабраны ў густую (перад цвіценнем) верхавінкавую гронку. Чашачка трубчаста-званочкавая, валасістая. Плод — каротка апушаны струк.
Пашырэнне Еўразійскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Міжземнамор’е, Малая і Сярэдняя Азія, Сібір; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: астэпаваныя схілы, пясчаныя абочыны дарог, высечкі і ўзлескі ў сасняках, адкрытыя або слаба аблесеныя ўзгоркі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне Каштоўная кармавая і дэкаратыўная расліна.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Эспарцэт Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1825 годзе