Нордкін або Кінарудэн () — мыс у Нарвегіі, самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы. Мыс уяўляе сабой скалу, ускраек паўвострава Нордкін. Геалагічна складзены кварцавымі пясчанікамі, вышыня — да 234 м. Баранцава мора ля берагоў не замярзае. Расліннасць бедная, тыповая для тундры.
На захадзе ад Нордкіна размешчаны востраў Магероя, на якім размешчаны мысы Нордкап і Кніўшэльёдэн, абвешчаныя самымі паўночнымі пунктамі Еўропы (не лічачы аддаленага вострава Мядзвежы і архіпелага Шпіцберген).
Адміністрацыйна мыс адносіцца да фюльке Фінмарк.
Катэгорыя:Мысы Нарвегіі