Ютунхеймен () — нагор’е на поўдні Нарвегіі, на паўночны ўсход ад вярхоўяў Согне-фіёрда. Пераважныя вышыні складаюць 1500—2000 м, найвышэйшы пункт — гара Гальхёпіген (2469 м), самая высокая ў Скандынаўскіх гарах. Нагор’е складзена старажытнымі крышталічнымі пародамі (габро і дыябаз), рассечана глыбокімі далінамі. Клімат суровы, кантынентальны; сярэдняя тэмпература студзеня складае −10 °C, ліпеня — 14,5 °C; колькасць ападкаў складае 1300—2000 мм у год. У ландшафце пераважае горная тундра.

Літаратура

Катэгорыя:Нагор’і Катэгорыя:Геаграфія Нарвегіі