Оле Андрэас Ліла-Ольсен (, , Осла, Нарвегія — , там жа) — выбітны нарвежскі стралок, пяціразовы алімпійскі чэмпіён. Самы тытулаваны нарвежскі спартсмен у гісторыі летніх Алімпіяд.

Нарадзіўся ў сям’і буйных землеўладальнікаў. Вучыўся на агранома. У 1910 годзе ажаніўся. Стральбой пачаў займацца ў 1905 годзе, выйграў шэраг нацыянальных спаборніцтваў. У 1920 годзе быў уключаны ў нацыянальную зборную Нарвегіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Антверпене, на гульнях выйграў тры залатыя камплекты ўзнагарод, два ў камандных спаборніцтвах, адзін у індывідуальнай дысцыпліне. На наступнай Алімпіядзе ў Парыжы, выйграў яшчэ два камплекты залатых узнагарод. Памёр у 1940 годзе.

Спасылкі Біяграфічны артыкул пра спартсмена Прафайл спартсмена на сайце sports-reference.com

Катэгорыя:Стралкі Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года