Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар. , Гродна, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2007—2021). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У 1990—1992 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня 1996 па сакавік 1999 года — судовы выканаўца . З сакавіка 1999 па лістапад 2002 года — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З лістапада 2002 па верасень 2010 года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.

З 2007 да 2021 года член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У 2005 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

13 снежня 2011 года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра

18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусьhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-naznachil-eks-zamministra-vnutrennih-del-ministrom-justitsii-464987-2021/ у сувязі з пераходам на працуУказ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 года № 397 «Об О. Л. Слижевском» ў структуру Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьОлег Слижевский награжден почетной грамотой Совета Министров.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК.

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаўCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.

31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаўЛатвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны спіс Еўрасаюза (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў), а таксама ў санкцыйныя спісы Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Таксама Сліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытутыOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.

Узнагароды знак «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі» (2017), медаль «За працоўныя заслугі» (2019), ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2021).

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС