Джэйн Мінс Эплтан Пірс (,  — ) — жонка прэзідэнта Франкліна Пірса і першая лэдзі ЗША з 1853 па 1857 год.

Біяграфія

Нарадзілася ў Хэмптане, Нью-Гэмпшыр, у сям'і Джэсі Эплтана, святара і віцэ-прэзідэнта каледжа Боўдайн, і Элізабэт Мінс-Эплтан. Пасля смерці бацькі пераехала з маці ў Эмхерст, Нью-Гэмпшыр.

Пры якіх абставінах сустрэліся Джэйн Эплтан і Франклін Пірс — невядома. 19 лістапада 1834 года Пірс, ва ўзросце 30 гадоў, ажаніўся з Джэйн, 28 гадоў, у доме маці нявесты ў Эмхерсце. Сціплую цырымонію правёў Сайлас Айкен. Мядовы месяц пара правяла ў пансіёне Сафі, паблізу Вашынгтона.

Спасылкі