Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (, в. Мацевічы,  — ) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Біяграфія і навуковая дзейнасць Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі і глебазнаўства БДСГА. З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БДСГА.

Сям’я

дачка Рэгіна Робертаўна Вільдфлуш (? — 2013), кандыдат сельскагаспадарчых навук сын Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 1940), доктар сельскагаспадарчых навук

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па вывучэнні і распрацоўцы прыёмаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў. Даследаваў лакальны спосаб унясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933. Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай) Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.

Узнагароды і памяць Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961) і «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 546.

Спасылкі Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч (1906—1972)

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС