Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі (, в. Пагулянка, Наваградскае ваяводства, Польская РэспублікаЦяпер Баранавіцкі раён — ) — старшыня калгаса «Іскра» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966, пасмяротна).

Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1928 года ў сям’і памешчыка. Паляк.

Яго бацькі ў перыяд уз’яднання Заходняй Беларусі і ўваходжання яе ў склад Беларускай ССР усталі на бок Савецкай улады. Жылі на станцыі Міцькавічы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны заставаліся на акупаванай тэрыторыі. У 14 гадоў Багуслаў стаў сувязным партызанскага атрада, збіраў звесткі, перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгуначнага моста, варожых эшалонаў).

Вярнуўшыся да мірнага жыцця, стаў працаваць простым конюхам у калгасе «Іскра». Жыў у вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Уступіў у ВКП(б)/КПСС. Неўзабаве быў прызначаны брыгадзірам і ў 1959 годзе вылучаны на пасаду старшыні калгасу — гэта было рашэнне партыйнай арганізацыі.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі.

Увечары 27 лістапада 1964 года, падчас выступу на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса, Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты — злачынец стрэліў з цемры, з вуліцы праз акно. Гэта быў надзвычайны выпадак не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаюзнага маштабу. Яго забойца быў устаноўлены, прызнаны вінаватым у здзяйсненні тэрарыстычнага акту і прыгавораны да вышэйшай меры пакаранняПуля для депутата.

Багуслаў Багданавіч быў пахаваны на могілках вёскі Соргавічы.

Памяць Імя Вільчкоўскага да нядаўняга часу насіў былы калгас «Іскра». У вёсцы Малая Сваротва, у будынку былой драўлянай канторы, дзе быў забіты старшыня, знаходзіцца цяпер музей імя Вільчкоўскага. На цэнтральнай сядзібе калгаса усталяваны бюст. Яго імя носіць вуліца ў Баранавічах.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Вільчкоўскаму Багуславу Багдановічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы пасмяротна Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі

Літаратура

Хліманаў В. Усё асталося людзям. — В кн.: Сцяганосцы новага, перадавога. Мн., 1967.

Спасылкі

Пуля для депутата | Документальный детектив

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Памерлі ад агнястрэльнай зброі