Паручы́н (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавічаў. Насельніцтва 72 жыхары, 47 гаспадарак (2005).
Гісторыя
У 1783 годзе тут пабудавана царква Я. Кабылінскім. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.
У 1886 годзе ў вёсцы Паручын (альбо Ясянец) 35 двароў, дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 годзе ў складзе Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX стагоддзя побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1970 годзе далучана суседняя вёска Крывое СялоРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..
Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 год — 35 двароў, 350 жыхароў, царква. 1897 год — 29 двароў, 247 жыхароў, у сяле — 6 двароў, 44 жыхары. XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 50 двароў, каля 300 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 4 жыхары. 1921 год — 26 двароў, 175 жыхароў. 1939 год — 280 жыхароў. 1959 год — 303 жыхары. 1998 год — 78 двароў, 101 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 год — 72 жыхары, 47 гаспадарак.
Славутасці Свята-Пакроўская царква (1783)
Страчаная спадчына Сядзіба
Літаратура
— С. 719.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна