Wikipedia App — энцыклапедычны сэрвіс, распрацаваны фондам Вікімедыя, з'яўляецца афіцыйным дадаткам інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя для мабільных інтэрнэт-прылад.
Па стане на канец 2013 года працуе пад аперацыйнымі сістэмамі: Android (распаўсюджваецца праз Google Play), BlackBerry (праз BlackBerry World), IOS (праз App Store) і Windows 8 (праз Windows Store). Таксама фонд Вікімедыя выпусціў афіцыйны дадатак Wikimedia Commons, для загрузкі графічных выяў на ВікісховішчаCommons mobile app. Пры гэтым варта адзначыць, што апроч афіцыйных дадаткаў, незалежныя распрацоўшчыкі выпусцілі вялікую колькасць неафіцыйных дадаткаў для чытання Вікіпедыі, частка з іх загружае даныя непасрэдны з сайта Вікіпедыі, іншыя дадаткі выкарыстоўваюць API MediaWiki.
Спасылкі
Wikipedia для iOS Wikipedia для Android Wikipedia для BlackBerry Wikipedia для Windows 8 Wikipedia Mobile Support and Development на GitHub
Катэгорыя:Вікіпедыя Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:BlackBerry Катэгорыя:Прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:Лічбавая дыстрыбуцыя Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне Вікімедыя