Эліза Мак-Кардл-Джонсан (; — ) — жонка Прэзідэнта ЗША Эндру Джонсана і Першая лэдзі ЗША з 15 красавіка 1865 па 4 сакавіка 1869 года.
Біяграфія
Нарадзілася ў Тэлфардзе, штат Тэнесі, і была адзіным дзіцем у сям'і шаўца Джона Мак-Кардла і Сары Філіпс-Мак-Кардл. У раннім дзяцінстве яна перажыла смерць бацькі, яе выхоўвала маці. Яна пазнаёмілася з Эндру Джонсанам, калі яго сям'я пераязджала ў Грынвіл. 17 мая 1827 года 16-гадовая Эліза і 18-гадовы Эндру ажаніліся.