Ядру́шка (Gymnadenia) — род кветкавых раслін сямейства архідных (ятрышнікавых).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з пальцава-лопасцевымі каранёвымі клубнямі. Лісце доўгае, вузкае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, лілова-ружовыя, з пахам ванілі або гваздзікі, сабраныя ў суквецце колас. Плод — каробачка.
Арэал і экалогія
Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі (народныя назвы ручнікі, старчык) і трапляецца на забалочаных лугах, асаковых балотах, у хмызняку.
Сістэматыка У гэтым родзе былі выяўлены крыптычныя віды. Пацверджана, што на паўночным захадзе Еўрапейскай Расіі Gymnadenia densiflora (Wahlenb.) A. Dietr. надзейна вылучаецца са складу Gymnadenia conopsea (L.) R. Br., і пастаўлена пытанне пра тое, што ў некаторых іншых раёнах Расіі Gymnadenia conopsea таксама не прадстаўляе сабой адзінага цэлага.
Сінонімы
Міжродавыя гібрыды [= Gymnadenia × ] [= × Gymnadenia]
Віды
Літаратура
Катэгорыя:Ядрушка