Чубатка прамежкавая, Чубатка сярэдняя (Corydalis intermedia) — кветкавая расліна роду падсямейства дымніцавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 8—15 см з шчыльным шарападобным клубнем. Каля асновы сцябла — лускападобны ліст. Верхняе лісце доўгачаранковае, двойчы-, тройчырассечанае; сегменты на доўгіх, а зваротна-яйкападобна-клінападобныя долі на кароткіх чаранках. Кветкі з кароткім (да 15 мм) фіялетава-ружовым вяночкам, сабраны ў малакветкавую сціснутую гронку, паніклую да цвіцення і пры пладах. Прыкветкі суцэльнакрайнія, зваротна-яйкападобныя. Шпорка прамая або злёгку загнутая; кветаножкі ў 3—6 разоў карацейшыя за плод. Плод — каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі.

Пашырэнне Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від, знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах па-за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя лясы і хмызнякі на добра гумусаваных карбанатных глебах.

Асаблівасці біялогіі Эфемероід. Цвіце ў красавіку—маі, пладаносіць у маі. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф.

Выкарыстанне Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH

Катэгорыя:Чубатка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы