Васіль Робертавіч Вільямс () — расійскі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН БССР (1929), АН СССР (1931), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства.

Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).

Біяграфія Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.

Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу. Разам з заснавальнік агранамічнага глебазнаўства.

Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.

Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі . Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.

У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.

Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна .

Памёр 11 лістапада 1939 года. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоўМогила В. Р. Вильямса в дендрологическом саду парка Тимирязевской сельскохозяйственной академии .

Памяць

У гонар Вільямса названы вуліцы ў Казані, Пермі, Бранску, Туле, Ліпецку, Дняпре, Кіеве, Адэсе, Краматорску, Горлаўцы і Янакіеве. У Мінску — вуліца і завулак. У Краснадары названы завулак. У Маскве на тэрыторыі Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі ўсталяваны помнік Вільямсу. У Кішынёве, з-за таго што ў назве вуліцы Вільямса не было ініцыялаў, а ў дакументах муніцыпалітэта не знайшлося ніякіх тлумачэнняў аб яго асобы, то павесілі новыя шыльды на лацінцы з імем R. Williams. У цяперашні час на гэтай вуліцы засталіся ўсяго толькі тры старыя дамы. У 1949 годзе ў СССР была выпушчаная паштовая марка, прысвечаная Вільямсу. Імя В. Р. Вільямса прысвоена Усерасійскаму навукова-даследчаму інстытуту кармоў. У Карасускім раёне Кустанайскай вобласці Казахстана у гонар В. Вільямса названы пасёлак. У 1968 годзе УАСГНІЛ заснавала залаты медаль імя В. Р. Вільямса.

Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені; Ордэн Святой Ганны 3-й ступені; Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені; Ордэн Святой Ганны 2-й ступені; Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені; Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»; Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых». Удастоены звання Героя Працы (1923). Узнагароджаны ордэнам Леніна (1935), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1924, 1936).

Літаратура Список гражданским чинам первых четырех классов. — Пг., 1914. — С. 2486. Крупенников И. А., Крупенников Л. А. Василий Робертович Вильямс. М.: Молодая гвардия, 1952. Панов Н. П., Кулаков Е. В. Василий Робертович Вильямс // Вестник АН СССР, 1984, № 6, стр. 101—108 «Василий Робертович Вильямс (1863—1939)». М.: ЦНСХБ, 1989.

Спасылкі

Вильямс Василий Робертович // Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ

Васіль Робертавіч Вільямс у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ Катэгорыя:Героі Працы Катэгорыя:Асобы на марках