Іаган Георг Рыхерт (; , Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Латвія — , ) — нямецкі ваенны злачынец, генерал-лейтэнант.

15 чэрвеня 1942 — 1 лістапада 1943 камандзір 286-й дывізіі бяспекі. 5 лістапада 1943 — 9 красавіка 1944 і 11 мая — жнівень 1944 камандзір 35-й пяхотнай дывізіі. У жніўні 1944 — маі 1945 камандзір 35-й паліцэйскай грэнадзёрскай дывізіі. Удзельнік карных акцый на тэрыторыі Беларусі.

На Мінскім працэсе 29 студзеня 1946 года быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Павешаны 30 студзеня 1946 года на Мінскім іпадроме.

Спасылкі Trial in Smolensk

Катэгорыя:генералы вермахта Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Мінскі працэс 1946 года Катэгорыя:Павешаныя