Буякі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Цікавы факт Фіксавалася іўеўскае прозвішча Буяк, горадзенскае Буякоўскі, з Трабаў было Буякевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-696W-H?i=1018&cat=2322277https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSJ6-T?i=1012&cat=1046002https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-QSBL-N?i=64&cat=1108008. Ёсць латышскае Bujakshttps://uzvardi.lv/surname/701859.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка паноў Райскіх у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У склад яго ўваходзілі 2 вёскі — Буякі і Вочкі. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета, працуе вятрак, карчма. Побач размяшчалася аднайменная сядзіба.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў.

Насельніцтва 287 сялянскіх душ у маёнтку; 11 двароў, 99 жыхароў у вёсцы (1846) 108 рэвізскіх душ (1870) 22 двары, 148 жыхароў; 9 жыхароў у сядзібе (1897) 119 жыхароў (1905) 25 двароў, 115 жыхароў (1921) 93 жыхары (1959) 82 жыхары (1970) 6 гаспадарак, 24 жыхары (2005)

Страчаная спадчына Сядзіба (другая палова XIX стагоддзя). Пасля Другой сусветнай вайны парк быў знішчаны разам з домам і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі. Захаваліся толькі сажалка і адзінкавыя дрэвы колішняга парку.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна