«Дзеянні рымлян» () — зборнік навел на лацінскай мове, складзены ў XIV стагоддзі. Шматлікія з навел былі запазычаны з арабскіх крыніц. Кожная навела сканчалася мараллю, што дазваляла выкарыстоўваць іх у якасці прыкладаў падчас пропаведзяў. Назва зборніка з'яўляецца, верагодна, капрызам складальнікаў, паколькі шматлікія з навел нічога агульнага з рымлянамі не маюць. Гэтай кнігай як першакрыніцай карысталіся шматлікія англійскія паэты, у тым ліку Джэфры Чосер і Уільям Шэкспір, які ўзяў адтуль сюжэт «Перыкла» (1609), а таксама эпізод з трыма куфрамі ў «Венецыянскім купцы» (1596).
Літаратура Li Fet des Romains compilé ensemble de Saluste et de Suetoine et de Lucan, texte du XIIIe siècle publié pour la première fois d’après les meilleurs manuscrits. — 2 vols. — Groningen, Paris, 1935; 1938. Louis-Fernand Flutre. Li fait des Romains dans les littératures française et italienne du XIIIe au XVIe siècle. — Paris: Hachette, 1932; Geneva: Slatkine, 1974 (reprint).
Катэгорыя:Кнігі XIV стагоддзя Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура