Ёрмунганд ( — волатаў кій), таксама названы Мідгардсарм — марскі змей з скандынаўскай міфалогіі, сярэдні сын Локі і волаткі Ангрбоды.

Агульныя звесткі

Паводле «Малодшай Эды», Одзін забраў у Локі траіх дзяцей — Фэнрыра, Хэль і Ёрмунганда, якога кінуў у акіян, што абмываў Мідгард. Змей вырас такім велізарным, што аперазаў усю Зямлю і ўчапіўся ў свой уласны хвост. За гэта Ёрмунганд атрымаў мянушку «Змея Мідгарда» ці «Сусветнага Змея». У Рагнарок (фінальнай бітве багоў) Ёрмунганд і Тор, будучы вечнымі праціўнікамі, забіваюць адзін аднаго.

Ёрмунганд у папулярнай культуры

У гульні StarCraft адна са зграй зэргаў завецца Ёрмунганд (Jormungand Brood). У гульні Tomb Raider: Underworld амаль уся сюжэтная лінія прысвечана германа-скандынаўскай міфалогіі, дзе згадваецца Ёрмунганд і іншыя багі. У канцы гульні галоўная гераіня спрабуе супрацьстаяць уваскрашэнню Ёрмунганда з дапамогай молата Тора. З’яўляецца ў 2 сезоне серыяла «Рагнарок». У Лорыца разбалеўся жывот, яго павялі ў бальніцу і ў ходзе УГД вызначылі наяўнасць істужачнага чарвяка. Пасля вымання ім аказаўся Ёрмунганд, якога ён адпусціў у ваду, каб ён выканаў свой лёс.

Гл. таксама Цмок Левіяфан Ураборас

Літаратура

Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.

Ёрмунганд Катэгорыя:Міфічныя змеі