«Słowo» — штотыднёвая польская газета, выходзіла ў Вільні ў 1922—1939 гадах. Была галоўнай газетай «віленскіх кансерватараў».
Галоўны рэдактар і выдавец — Станіслаў Цат-Мацкевіч. Агулам выйшла больш за 5,5 тысяч нумароў.
Сярод аўтараў «Słowo» былі Юзаф Мацкевіч, Чэслаў Янкоўскі, Тадэвуш Дамбоўскі, Станіслаў Ваньковіч, Марыян Здзяхоўскі, Аляксандр Хамінскі, Міхал Крыспін Паўлікоўскі, Мельхіёр Ваньковіч, Валерыян Харкевіч, Адольф Банчэўскі, Аляксандр Бахенскі, Альфонс Парчэўскі і іншыя.
Літаратура Wojtacki Maciej. «Słowo» Stanisława Cata-Mackiewicza dziennik konserwatystów wileńskich w latach 1922—1939. — Toruń: Wyższa Szkoła Kultury Społecznej i Medialnej, 2009. — 462 s. : il. — ISBN 978-83-89124-29-6
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Польшчы Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:Віленскія кансерватары Катэгорыя:1922 год у Заходняй Беларусі