Мастэрс 2010 (, таксама вядомы як Pokerstars.com Masters 2010 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2010 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 36-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія PokerStars.com. Прызавы фонд турніру склаў £486,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.
Пераможца леташняга турніру Роні О’Саліван не змог абараніць свой тытул, прайграўшы ў фінальным матчы Марку Сэлбі з лікам 9:10. Гэтая ж пара гуляла ў фінале ў 2009 годзе. Апроч таго, гэта быў шосты фінал Мастэрс з удзелам Роні О’Салівана за апошнія сем розыгрышаў турніру. Вышэйшая серыя турніру (140 ачкоў) была зроблена двойчы - Стывенам Магуайрам і Нілам Робертсанам. Такім чынам, Марк Сэлбі выйграў другі Мастэрс за тры гады.
Уайлдкард раўнд
У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Роры МакЛаўд, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Джымі Уайт, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Матч Лік УК1 Марк Уільямс (15) 6–2 Роры МакЛаўд УК2 Марк Кінг (16) 6–2 Джымі Уайт
Асноўная сетка
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 2010 года