«Хо́біт: Пустка Смаўга» () — другая частка кінатрылогіі «Хобіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 13 снежня 2013 года.
Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай выразнасці, з частатою 48 кадраў у секунду48 Frames Per Second.
Сюжэт Пасля паспяховага пераходу праз Імглістыя горы, Торын і кампанія хобіта і гномаў вымушаны звярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небяспечнае Цемналессе без мага Гандальфа, у якога з'явіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасцях у Беорна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Яны павінны будуць уступіць у бой з Цмокам Смаўгам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.
Кампанія гномаў і хобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокай гары, дзе Більба Торбінсу трэба будзе знайсці патаемныя дзверы, каб дабрацца да скарбу Цмока: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокай гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбор, дзе Цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа хобіту ўратавацца ад Цмока. І калі пачвара загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве з'яўленне новых ворагаў аб'яднае іх.
Выхад у пракат 11 снежня — Францыя. 13 снежня — Бразілія, Новая Зеландыя, Іспанія, Індыя, Інданезія, Егіпет, Турцыя і г. д. 18 снежня — Беларусь, Расія. Падрабязней на афіцыйным сайце кінатрылогіі «Хобіт» .
У ролях Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільмеThe Cast So Far : Персанаж Акцёр / Актрыса Більба Торбінс Марцін Фрымен Більба Торбінс у старасці Іэн Холм Гандальф Шэры Іэн Мак-Келен Элранд Х’юга Уівінг Голум (вобраз і голас) Эндзі Сёркіс Галадрыель Кейт Бланшэт Торын Дубашчыт Рычард Армітэдж Легалас Арланда Блум Таўрыель Эванджэлін Лілі Балін Кен Стот Бофур Джэймс Несбіт Глоін, бацька Гімлі Пітэр Хэмблтан Доры Марк Хэдлау Норы Джэд Брофі Кілі Эйдан Цёрнер Філі Дын О'Горман Двалін Грэм Мак-Тавіш Оін Джон Калін Бомбур Стывен Хантэр Оры Адам Браўн Біфур Уільям Кірхер Фрода Торбінс Элайджа Вуд Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой Саруман Белы Крыстафер Лі Некрамант Бенедыкт Камбербэтч Смаўг, цмок (вобраз і голас) Бенедыкт Камбербэтч Трандуіл Лі Пейс Беорн Мікаэль Персбрант Бард Лучнік Люк Эванс Бургамістр Эсгарота Стывен Фрай Трор Джэфры Томас Траін II Майкл Мізрахі Ліндзір, эльф Раздола Брэт Мак-Кензі Азог Ману Бенет Больг Конан Стывенс Баін Джон Бел Альфрыд Раян Гейдж
Музыка
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтаксама як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдняга фільма, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лонданскім філарманічным аркестрам.
Гл. таксама Хобіт: Нечаканая вандроўка Хобіт: Бітва пяці войскаў
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт кінатрылогіі «Хобіт»
Афіцыйны блог кінатрылогіі «Хобіт» Фільм «Хобіт» у Вікіпалантыры
Катэгорыя:Фільмы Новай Зеландыі 2013 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы пра драконаў Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джона Рональда Руэла Толкіна Катэгорыя:Фільмы Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Філіпы Боенс Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор Катэгорыя:Фільмы MGM