Чырво́нае возера — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Блізніца.

Плошча паверхні 0,2 (0,21Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.)км². Даўжыня 0,78 (0,77) км, найбольшая шырыня 0,35 (0,25) км, даўжыня берагавой лініі 2 (2,1) км. Плошча вадазбору 2,75 км².

Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўднёвыя і паўночныя схілы катлавіны невыразныя, астатнія маюць вышыню ад 3 да 5 м, пад лесам. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія і забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага забалочаная пойма.

Возера бяссцёкавае.

Літаратура

Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры