Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архіепіскапы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — прадстаяцелі Уніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў 1596—1839 гадах. Пасля свайго абрання зацвярджаліся Папам Рымскім.

Кафедра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы.

24 лютага 1807 года Папа Рымскі Пій VII падпісаў булу «In universalis Ecclesiae regimine», паводле якой абвяшчалася ўніяцкая Галіцкая мітраполія і зацвярджалася кандыдатура на пасаду мітрапаліта, як правапераемніка Кіеўскай уніяцкай мітраполіі.

Мітрапаліты Выява / гербІмяГады служэнняГады жыццяКаментарый 1 100px Міхаіл Рагоза 1596—1599 1540—1599 у 1589—1596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі 2 100px Іпацій Пацей 1599—1613 1541—1613 ад 1593 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі 3 100px Іосіф Руцкі 1613—1637 1574—1637 дагэтуль епіскап Галіцкі 4 100px Рафаіл Корсак 1637—1640 1595—1640 дагэтуль епіскап Галіцкі, а таксама епіскап Тураўскі і Пінскі 5 100px Антон Сялява 1641—1655 1583—1655 ад 1624 архіепіскап Полацкі 6 100px Гаўрыла Календа 1665—1674 1606—1674 ад 1655 адміністратар мітраполіі і архіепіскап Полацкі 7 100px Кіпрыян Жахоўскі 1674—1693 1635—1693 ад 1674 архіепіскап Полацкі 8 100px Леў Шлюбіч-Заленскі 1694—1708 1638—1708 ад 1679 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі 9 100px Юрый Вінніцкі 1708—1713 1660—1713 адміністратар ад 1708, епіскап Перамышльскі ад 1700 10 100px Леў Кішка 1714—1728 1668—1728 ад 1711 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі 11 100px Атанасій Шаптыцкі 1729—1745 1685—1745 ад 1715 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі 12 100px Фларыян Грабніцкі 1745—1762 1684—1762 ад 1719 архіепіскап Полацкі 13 100px Феліцыян Піліп Валадковіч 1762—1778 1697—1778 ад 1756 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі 14 100px Леў Шаптыцкі 1778—1779 1717—1779 ад 1749 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі 15 100px Ясон Смагаржэўскі 1780—1788 1714—1788 ад 1762 архіепіскап Полацкі 16 100px Феадосій Растоцкі 1788—1805 1725—1805 фактычна да 1795 17 100px Іраклій Лісоўскі 1806—1809 1734—1809 фактычна ад 1795, не зацверджаны Папам Рымскім, архіепіскап Полацкі ад 1784 18 100px Рыгор Кахановіч 1809—1814 1750—1814 ад 1807 епіскап Луцкі і Астрожскі 19 100px Іасафат Булгак 1817—1838 1758—1838 ад 1798 епіскап Берасцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архіепіскап Полацкі)

Гл. таксама Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі ўніяцкая мітраполія Кіеўская ўніяцкая архіепархія

Літаратура

Болховитинов Е.А. «Описаніе кіевософійскаго собора и кіевской іеархіи» — Кіевъ, Типографія Кіевопечерской Лавры, 1825