Чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см.
У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі.
Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны.
Плод — сухая каробачка.
Пашырэнне Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе.
У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.
У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан).
Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызняках (у Крыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах).
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені ), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу».
Вырошчванне ў культуры У вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць.
Міжродавыя гібрыды ( × ) ( × ) ( × )
Таксанамія
Таксанамічнае становішча Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род сямейства .
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Чараўнік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы