Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На сваім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа.

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца8000Фіналіст6400Паўфіналісты5120Чвэрцьфіналісты40001/8 фіналу30401/16 фіналу224011201/24 фіналу (квал.)18409201/32 фіналу (квал.)14407201/40 фіналу (квал.)10405201/48 фіналу (квал.)640320

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.Barbican Centre, Ёрк, Англія, 9 снежня 2012. Шон Мёрфі (4) 6:10 Марк Сэлбі (2) 4 Сусветны рэйтынг 2 10 Перамогі на турнірах 8 4 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 13 + 2 нічыі (4; 0) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 11 + 2 нічыі (3; 0) 90 (41; 0) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 80 (39; 0) 1 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛік Прэм'ер-ліга 2012 Групавы раўнд Шон Мёрфі5:1 Марк СэлбіWorld Open 2012 1/4 фіналу Шон Мёрфі 0:5 Марк СэлбіGerman Masters 2012 1/4 фіналу Шон Мёрфі5:3 Марк Сэлбі Мастэрс 2012 1/4 фіналу Шон Мёрфі6:2 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 2 - Фінал Шон Мёрфі3:0 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 2 - ГР Шон Мёрфі 1:3 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 1 - ГР Шон Мёрфі 2:3 Марк СэлбіШанхай Мастэрс 2011 1/4 фіналу Шон Мёрфі 4:5 Марк Сэлбі PTC 2011/2012 – Этап 2 1/32 фіналу Шон Мёрфі 0:4 Марк Сэлбі Championship League 2011 Група пераможцаў - ГР Шон Мёрфі 2:3 Марк Сэлбі Championship League 2011 Група 1 - ГР Шон Мёрфі 0:3 Марк Сэлбі Прэм'ер-ліга 2010 Групавы раўнд Шон Мёрфі 3:3 Марк Сэлбі PTC 2010/2011 – Этап 2 1/32 фіналу Шон Мёрфі 1:4 Марк Сэлбі Championship League 2010 Група 1 - ГР Шон Мёрфі3:0 Марк Сэлбі Цзянсу Класік 2009 Групавы раўнд Шон Мёрфі2:0 Марк Сэлбі Сусветная серыя 2008/2009 – Гранд-фінал 1/4 фіналу Шон Мёрфі5:4 Марк Сэлбі Championship League 2009 Група 1 - ГР Шон Мёрфі 2:2 Марк Сэлбі Пол Хантэр Класік 2008 Фінал Шон Мёрфі4:0 Марк Сэлбі Championship League 2008 Група пераможцаў - 1/2 фіналу Шон Мёрфі 2:3 Марк Сэлбі Championship League 2008 Група пераможцаў - ГР Шон Мёрфі 1:3 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2008 1/2 фіналу Шон Мёрфі6:3 Марк Сэлбі Championship League 2008 Група 3 - ГР Шон Мёрфі3:1 Марк Сэлбі Кубак Мальты 2008 Групавы раўнд Шон Мёрфі4:2 Марк СэлбіЧэмпіянат свету 2007 1/2 фіналу Шон Мёрфі 16:17 Марк СэлбіГран-пры 2005 1/32 фіналу Шон Мёрфі5:2 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 2001 1/64 фіналу (квал.) Шон Мёрфі5:4 Марк Сэлбі Дзённая сесія: 64:11, 49:58 (54), 0:82 (66), 83:0 (83), 98:35 (98), 67:39, 0:81 (70), 1:77 98 Найвышэйшая серыя 98 0 Соценныя серыі 0 3 Серыі 50+ 6

Спасылкі Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 на Facebook

Катэгорыя:Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2012 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2012 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2012/2013 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Снежань 2012 года