Валерый Сцяпанавіч У́ткін (, сяло Алёшына, — , каля вёскі Святое Возера ()) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (23.08.1944, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Алёшына (зараз у Сасаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі). Скончыў інструментальна-зварачны тэхнікум і працаваў зваршчыкам на чыгуначнай станцыі ў Маскоўскай вобласці. У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.
Камандзір стралковай роты 740-га стралковага палка (217-я стралковая Унечская Чырванасцяжная дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант В. Уткін вызначыўся ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі. 25 чэрвеня 1844 г. у баях каля вёскі Святое Возера Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У час адбіцця контратакі праціўніка, якую падтрымлівалі 5 самаходных артылерыйскіх установак «Фердынанд», В. С. Уткін разам з чырвонаармейцам С. Р. Дрынь са звязкамі процітанкавых гранат кінуліся пад самаходную ўстаноўку і ўзарвалі яе. Астатнія САУ павярнулі назад.
Першапачаткова В. С. Уткін быў пахаваны на могілках у вёсцы Калатоўка Рагачоўскага раёна, у 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў Рагачове. На магіле помнік.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (пасмяротна) Ордэн Леніна (пасмяротна) Два ордэны Чырвонай Зоркі Медаль
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны